Абаронныя ведамствы Кітая і ЗША правялі эфектыўны дыялог пасля сустрэчы ваенных караблёў дзвюх краін у Паўднёва-Кітайскім моры. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай сёння заяве Міністэрства абароны КНР.
Некалькі дзён таму карабель ВМС Кітая падчас рэгулярнага патрулявання апынуўся ў непасрэднай блізкасці з ваенным караблём ЗША . Кітайскі карабель дзейнічаў строга ў рэчышчы адпаведных правіл, адзначаецца ў заяве.
Абаронныя ведамствы дзвюх краін апавясцілі адзін аднаго аб адпаведнай інфармацыі па звычайных каналах сувязі і вялі эфектыўнае ўзаемадзеянне, гаворыцца ў заяве.
"Усё гэта сведчыць аб тым, што рэпартажы некаторых СМІ аб гэтай падзеі не адпавядаюць рэчаіснасці", – падкрэсліваецца ў заяве. У ёй таксама адзначаецца, што ўзброеныя сілы Кітая і ЗША гатовы актывізаваць кантакты, больш цесна каардынаваць дзеянні і прыкладаць намаганні для падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне. - Р -