У сераду ў Рамалахе прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І.
М. Абас адзначыў, што палестына-кітайскія адносіны вытрымалі выпрабаванне часам. Палестына дзякуе Кітай за цвёрдую падтрымку, што аказваецца Палестыне, у яе барацьбе за законныя правы. Палітык даў высокую ацэнку выслучанай старшынёй КНР ініцыятыве з чатырох пунктаў , якая тычыцца ўрэгулявання палестынскага пытання. Палестына прыкладае намаганні да яго ўрэгулявання шляхам мірных перамоваў , маючы намер і ў далейшым кіравацца канструктыўным падыходам , удзельнічаючы ў палестына-ізраільскіх мірных перамовах. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў спадзяванне на актыўную падтрымку кітайскага боку і ў далейшым.
Ван І, у сваю чаргу адзначыў , што кітайскі бок з цвёрдай рашучасцю падтрымлівае нястомныя намаганні Палестыны да стварэння незалежнай дзяржавы. У цяперашні час палестына-ізраільскія мірныя перамовы знаходзяцца на сваім ключавым этапе. У сувязі з гэтым кітайскі бок спадзяецца, што палестынскі бок будзе працягваць мірныя перамовы, нязменна настойваючы на іх мірным характары, заяўляючы аб сваёй справядлівай пазіцыі, і, тым самым, дамагаючыся разумення і падтрымкі ўсё больш шматлікіх прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці.
Ван І ўсклаў вянок на магілу былога лідара Палестыны Ясіра Арафата .