Кітай запусціў рэжым хуткага рэагавання на надзвычайныя выпадкі з нагоды забойства кітайскіх грамадзян у Папуа-Новай Гвінеі
  2013-06-27 10:31:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасольства Кітая ў Папуа-Новай Гвінеі надало вялікую ўвагу забойству 4-х кітайскіх грамадзян у сталіцы краіны Порт-Морсбі і неадкладна запусціла рэжым хуткага рэагавання на надзвычайныя выпадкі, заявіла сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі.

Хуа Чуньін адзначыла, што пасол Кітая ў Папуа-Новай Гвінеі ў экстраным парадку сустрэўся з высокапастаўленымі чыноўнікамі гэтай краіны, запатрабаваўшы ад мясцовай паліцыі найхутчэйшага затрымання злачынцаў і прыняцця эфектыўных мер па абароне бяспекі жыцця і маёмасці кітайскіх грамадзян. Прэм'ер-міністр Папуа-Новай Гвінеі Пітэр О'Ніл сур'ёзна асудзіў гэта злачынства і выказаў глыбокае спачуванне сем'ям загінуўшых.

"МЗС КНР і пасольства Кітая ў Папуа-Новай Гвінеі будуць сачыць за ходам расследавання крымінальнай справы, прыкладаць намаганні для аказання дапамогі сем'ям загінуўшых грамадзян", – паведаміла чыноўнік МЗС КНР. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040