У сталіцы Папуа-Новай Гвінеі горадзе Порт-Морсбі забіты 4 кітайцы. Пра гэта паведамілі ў пасольстве КНР у Папуа-Новай Гвінеі.
Супрацоўнік пасольства КНР у Папуа-Новай Гвінеі Цаа Цзюнь паведаміў, што грамадзяне Кітая былі забіты падчас вячэры ў будынку хлебнага магазіна, дзе яны працавалі.
Цаа Цзюнь паведаміў, што пасольства КНР у Папуа-Новай Гвінеі ўжо задзейнічала надзвычайныя механізмы, выказаўшы гатоўнасць прадаставіць кітайскім грамадзянам у гэтай краіне неабходную дапамогу. - Р -