Названа цана расійскага газу для Беларусі на 2014 год
  2013-12-20 10:56:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цана на расійскі прыродны газ для Беларусі ў 2014 годзе будзе на ўзроўні 167 долараў ЗША за тысячу кубаметраў. Пра гэта ў чацвер паведамілі мясцовыя СМІ.

Лічба з'яўляецца арыентыровачнай і дакладна стане вядома 1 студзеня будучага года. У мінулым годзе беларусы плацілі 163 дол. за тысячу кубаметраў. Па словах намесніка міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча , узровень коштаў забяспечаны двухбаковымі дамоўленасцямі.

"З 1 студзеня 2015 года загадана краінам-удзельніцам адзінай эканамічнай прасторы: Беларусі, Расіі і Казахстану - перайсці да роўнадаходных коштаў, але акрамя міжурадавага пагаднення ў рамках АЭП ёсць яшчэ два міжурадавыя пагадненні ў газавай сферы, яны падпісаны ў лістападзе 2011 года паміж Беларуссю і Расіяй , у якіх вызначана , што пры недасягненні адным з удзельнікаў 1 студзеня 2015 роўнадаходных цэн, фарміраванне цаны на газ для Беларусі застаецца такім , якое было ў 2013-2014 гадах. Ёсць інфармацыя, што ў 2015 годзе годзе Расійская Федэрацыя не выйдзе на роўнадаходныя кошты, паколькі ў 2014 годзе яна замарозіць для рэальнага сектара іх змяненне. Хутчэй за ўсё, у 2015 годзе мы будзем працаваць па той формуле, якая дзейнічае цяпер",- адзначыў В. Каранкевіч. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040