Кітай адкрыў першы з сумежнымі краінамі " зялёны калідор" для паскарэння праходжання мытнага кантролю
  2013-12-24 16:52:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак Кітай і Казахстан адкрылі " зялёны калідор" для паскарэння праходжання сельскагаспадарчай прадукцыяй мытнага кантролю на кантрольна -прапускным пункце Бакту, размешчаным у горадзе Тачэн Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна / Паўночна -Заходні Кітай /. Гэта першы падобны "зялёны калідор" паміж Кітаем і яго сумежнымі краінамі.

Пасля адкрыцця "зялёнага калідора" мытнікі Кітая і Казахстана створаць зручныя ўмовы для праходжання мытнага кантролю пры імпарце і экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі праз КПП Бакту. Такім чынам гародніна , садавіна і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты , вырабленыя ў Сіньцзяне і іншых раёнах краіны , будуць яшчэ хутчэй дастаўляцца на рынкі Казахстана і Расіі.

Як паведамляецца , праз месяц пасля адкрыцця "зялёнага калідора" мытнікі Кітая і Казахстана плануюць ацаніць вынікі яго функцыянавання, і па выніках прыняць меры па яго ўдасканаленні . У далейшым чакаецца капіраванне такой мадэлі праходжання мытнага кантролю на іншых КПП на кітайска-казахстанскай мяжы і нават на мяжы Кітая з іншымі сумежнымі краінамі. А наменклатура тавараў, якія пройдуць праз " зялёны калідор" , можа быць пашырана да энергарэсурсаў, машынабудаўнічай прадукцыі і тавараў шырокага спажывання.

КПП Бакту, які налічвае 250-гадовую гісторыю , з'яўляецца зручным транспартным вузлом , які яднае Кітай з краінамі Цэнтральнай Азіі і Еўропай. За першыя 11 месяцаў гэтага года аб'ём гандлю паміж Сіньцзянам і Казахстанам перавысіў 11 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся на 10,6 прац. у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Гэта складае 47 прац. знешнегандлёвага абароту Сіньцзяна і больш за 42 працэнта агульнага аб'ёму гандлю паміж Кітаем і Казахстанам. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040