З першага студзеня агульныя і гаспадарчыя суды Беларусі аб'ядноўваюцца. Гэта рэформа судовай сістэмы ў краіне прадугледжана дэкрэтам, паведамілі мясцовыя СМІ.
Працэс аб'яднання агульных і гаспадарчых судоў дазволіць зрабіць судовую практыку зразумелай, даступнай і з адзіным тлумачэннем законаў. Аб'яднанню папярэднічала вялікая арганізацыйная і кадравая работа.
Праз паўгода рэарганізацыя закране і ваенныя суды – яны будуць скасаваны. 6 месяцаў патрэбны для таго, каб змяніць статус ваенных суддзяў. Плануецца, што пасля правядзення рэформы ваенныя суддзі будуць працаваць у агульных судах. - Р -