У Мінску назвалі імёны лепшых прадпрымальнікаў 2012 года. Узнагароды ўручыў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Пераможцы і лаўрэаты Дзяржпрэміі былі вызначаны ў галіне будаўніцтва, грамадскага харчавання, медыцынскай дзейнасці, турызму. Названы і лепшыя прадпрымальнікі – экспарцёры, арганізатары новых працоўных месцаў.
Конкурс праводзіўся ў два этапы, за першынство ў 16 намінацыях спачатку на рэгіянальным, затым на рэспубліканскім узроўні змагалася больш за 900 айчынных кампаній. - Р -