Расія прадаставіць Беларусі дадатковую пазыку да 2 млрд. долараў у пачатку 2014 года. Такое рашэнне прынята напярэдадні па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве.
Як адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гэтыя грошы будуць працаваць на эканомікі дзвюх краін.
Паводле ацэнкі экспертаў, гэта ўзаемавыгадны крок. Беларусь – галоўны гандлёвы партнёр Расіі ў СНД. Краіны развіваюць цесныя кааперацыйныя сувязі. Да 60% сыравіны і матэрыялаў беларускія вытворцы атрымліваюць ад партнёра па Саюзнай дзяржаве. У той жа час на расійскіх прадпрыемствах каля 10 млн. працоўных месцаў наўпрост залежаць ад кантрактаў з Беларуссю.
Расійскія грошы будуць спрыяць макраэканамічнай збалансаванасці, падтрыманню золатавалютных рэзерваў і абменнага курсу нацыянальнай валюты, адзначылі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі. - Р -