Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы , якія пройдуць у Маскве 24-25 снежня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара .
У аўторак , як чакаецца , будуць абмяркоўвацца пытанні далейшага развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і падключэння да яго новых краін. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў дзяржаў будзе праца над праектам дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Плануецца таксама зацвердзіць бюджэт Еўразійскай эканамічнай камісіі на наступны год.
У сераду на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы мяркуецца разгледзець асноўныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Парадак дня мерапрыемства ўключае больш за дзесяць пунктаў. Яны тычацца гандлёва -эканамічнага супрацоўніцтва , знешняй палітыкі , забеспячэння роўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы, узаемадзеяння ў галіне культуры , падрыхтоўкі да святкавання 70- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70- годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. - 0 -