Беларусь і Японія за 9 гадоў рэалізавалі 28 сумесных праектаў па пераадоленні наступстваў аварыі на ЧАЭС. У Гомелі падпісана два пагадненні на ўстаноўку сучаснага медыцынскага абсталявання ў горадзе і вобласці. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.
Беларусь штогод укладае мільёны долараў у «чарнобыльскія» праграмы. За 27 гадоў з моманту аварыі зона адчужэння і адсялення скарацілася на 15 працэнтаў. З 2004 года ўрад Японіі па праграме "Карані травы" выдзеліў Беларусі больш за 2,5 млн. долараў.
Супрацоўніцтва гэта – узаемавыгаднае. Пасля аварыі на "Фукусіме" японскія навукоўцы сталі актыўна вывучаць вопыт Беларусі па адраджэнні забруджаных тэрыторый. Методыкі, распрацаваныя беларускімі радыёлагічнымі інстытутамі, дазваляюць атрымліваць чыстыя прадукты харчавання з тэрыторый, якія яшчэ 15 гадоў таму былі для гэтага непрыдатнымі. - Р -