У штаб-кватэры СНД на пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў абмеркаваны вынікі беларускага старшынства ў Садружнасці, вызначаны перспектывы, паведамілі мясцовыя СМІ.
Бягучы год названы адным з самых прадуктыўных у рабоце Садружнасці – Беларусь у год свайго старшынства ініцыіравала больш за 70 праектаў, вялікая частка іх рэалізавана.
"Я не магу не выказаць глыбокае задавальненне вынікам старшынства Беларусі ў СНД, таму што гэты год быў насычаным мерапрыемствамі, якія праходзілі па ініцыятыве Беларусі", – заявіў Сяргей Лебедзеў, старшыня Выканаўчага камітэта, выканаўчы сакратар СНД.
"Вынікі ёсць. І мы маем намер актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах СНД. І калі Мінск лічыцца сталіцай Садружнасці, мы і далей будзем актыўна пацвярджаць такое меркаванне", – заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. - Р -