Адзіная база донарства крыві і яе кампанентаў з'явіцца ў Беларусі
  2013-12-20 15:37:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адзіная база донарства крыві і яе кампанентаў з'явіцца да канца наступнага года ў Беларусі. Пра гэта ў чацвер паведамілі мясцовыя СМІ.

Парламентарыі разгледзелі папраўкі ў законы , якія рэгулююць пытанні донарства . На стварэнне адзінай базы ў бюджэце закладзена каля 2,5 млрд. бел. руб. / 1 дол. ЗША = 9460 бел. руб / . Яна дасць магчымасць забяспечыць бяспеку крыві і яе кампанентаў , якасць іх захоўвання і перапрацоўкі , а таксама больш аператыўнае аказанне медыцынскай дапамогі.

У новым законапраекце ўдакладнены парадак здачы крыві і прапісаны адносіны паміж наймальнікам і работнікам - донарам . Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у сваю чаргу , заклікае беларусаў да бязвыплатнай здачы крыві. На думку экспертаў , такой формы донарства прытрымліваюцца больш за 60 краін свету. Практыка грашовай узнагароды або адгулаў ў гэтых краінах выключана. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040