Беларусь гатова да ЧС па хакеі амаль на 70 працэнтаў
  2013-12-20 15:38:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь гатова да Чэмпіянату свету па хакеі амаль на 70%. Пра гэта заявіў днямі намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга.

"Мы разглядаем гэты чэмпіянат як інвестыцыі ў нашу будучыню ў частцы развіцця як унутранага, так і міжнароднага турызму. Тое, што сёння пабудуем, будзе потым працаваць шмат гадоў", – заявіў Ч.Шульга.

Пашырыць каляндар турыстычных мерапрыемстваў на час чэмпіянату – адна з асноўных задач, якія ставіць сёння Мінспорту і турызму. Для гэтага, не выключаюць у ведамстве, самыя масавыя і каларытныя беларускія мерапрыемствы могуць быць перанесены на май.

Адна з ініцыятыў, якая прагучала ў Міністэрстве спорту і турызму, – аб'явіць 2014 год Годам гасціннасці. І менавіта на Чэмпіянаце свету па хакеі ў беларусаў будзе магчымасць сустрэць гасцей згодна з лепшымі нацыянальнымі традыцыямі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040