Судан заклікае да дыялогу, каб пакласці канец сутыкненням у Паўднёвым Судане
  2014-01-07 11:06:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Судан падтрымлівае стабільнасць у Паўднёвым Судане і заклікае пакласці канец сутыкненням шляхам дыялогу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Судана Алі Карці , адзначыўшы, што вайна можа прывесці да сур'ёзных наступстваў.

"Судан прадэманстраваў выразную пазіцыю , накіраваную на падтрымку стабільнасці ў Паўднёвым Судане і рашэнне праблемы паміж уладамі і паўстанцамі шляхам дыялогу", - паведаміў Алі Карці журналістам пасля кароткага візіту прэзідэнта Судана Амара аль - Башыра ў Паўднёвы Судан.

"Прэзідэнт Амар аль-Башыр перадаў свайму калегу Сільва Кііру ясную інфармацыю, што вайне павінен быць пакладзены канец шляхам дыялогу. Канфлікт можа прывесці да сур'ёзных наступстваў у Паўднёвым Судане " , - сказаў кіраўнік МЗС Судана. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040