Да 11 лютага 2014 г. МАГАТЭ плануе правесці інспекцыю на уранавым рудніку ў Гачыне
  2013-12-12 15:49:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да 11 лютага 2014 г. Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі / МАГАТЭ / плануе правесці інспекцыю на уранавым рудніку ў Гачыне / поўдзень Ірана , недалёка ад порта Бэндэр-Абас/. Пра гэта заявіў у сераду намеснік генеральнага дырэктара арганізацыі Тэро Вар'яранта .

1 снежня ў штаб-кватэры агенцтва ў Вене прадстаўнікі МАГАТЭ і Ірана правялі чарговы раўнд перамоваў па абмеркаванні пытанняў тэхнічнага характару, пасля завяршэння якога Т. Вар'яранта паведаміў СМІ пра тое , што ён задаволены тэхнічнай праверкай цяжкаводнага рэактара ў Араку /паўночны захад Ірана /, якая была ажыццёўлена міжнароднымі інспектарамі 8 снежня, дадаўшы , што па дадзеным аб'екце "усе тэхналагічныя мэты былі дасягнуты" .

Як паведамляецца ў апублікаванай бакамі сумеснай заяве, перамовы насілі "канструктыўны характар". 21 студзеня наступнага года бакі плануюць правесці ў Тэгеране чарговы раўнд тэхнічных перамоў, з тым , каб абмеркаваць і дамагчыся "далейшых практычных крокаў" .

Цяжкаводны ядзерны рэактар у Араку знаходзіцца ў пустыні ў 240 км на паўднёвы захад ад іранскай сталіцы горада Тэгеран. Будаўніцтва гэтага аб'екта было пачата ў 2006 г. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040