Б. Абама вылучыў сродкі на правядзенне ваеннай аперацыі ў ЦАР
  2013-12-11 15:47:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў мемарандум , у адпаведнасці з якім з бюджэту краіны будзе выдаткавана 60 млн. дол. на закупку матэрыяльных рэсурсаў і аплату абаронных паслуг. Сродкі гэтыя выдзелены для аказання падтрымкі ваеннай дзейнасці аб'яднанай шматнацыянальнай кааліцыі Францыі і афрыканскіх дзяржаў на тэрыторыі Цэнтральна - Афрыканскай Рэспублікі / ЦАР / .

Згодна з мемарандумам , на аснове рэзерваў Пентагона будуць выдзелены ваенныя рэсурсы, забяспечаны паслугі абароннага характару. Гэта дапамога паступіць у распараджэнне Францыі , членаў Афрыканскага саюза / АС / і краін Афрыкі , якія прымаюць удзел у гэтай ваеннай місіі .

9 снежня Пентагон таксама паведаміў аб тым , што для перакідвання шматнацыянальнага кантынгенту ваеннаслужачых па просьбе французскага боку ПС ЗША накіруюць у ЦАР свае транспартныя самалёты .

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040