Кітайскае навукова-даследчае судна "Сюэлун" пакінула межы зоны льдоў
  2014-01-08 10:43:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 студзеня ў 17:50 па пекінскім часе кітайскае навукова-даследчае судна "Сюэлун" пакінула зону льдоў, паспяхова справіўшыся з цяжкай сітуацыяй. Яно працягвае далей сваю навуковую экспедыцыю.

25 снежня, атрымаўшы інфармацыю пра тое, што расійскі карабель "Акадэмік Шакальскі" апынуўся ў антарктычным лядовым палоне, "Сюэлун" неадкладна адправіўся да яго. 2 студзеня верталёт "Сюеінь-12", які базіраваўся на "Сюэлуне", здзейсніў 6 палётаў, паспяхова пераправіўшы пасажыраў расійскага судна, іх багаж і навуковае абсталяванне на аўстралійскі ледакол "Аўрора Аўстраліс". На наступны дзень, калі "Сюэлун" паспрабаваў пакінуць пакрытую льдамі акваторыю, на яго шляху нечакана з'явіўся вялікі айсберг, які не даваў яму вырвацца за межы льдоў.

Паводле іншага паведамлення, "Акадэмік Шакальскі" таксама выйшаў з ільдоў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040