Сіндза Абэ "зачыніў дзверы" да дыялогу з кіраўнікамі Кітая. Такога лідара кітайскі народ не вітае. Пра гэта заявіла прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чунььн.
Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў спадзяванне на магчымасць сустрэчы з кітайскімі кіраўнікамі для тлумачэння яго ўчынку наведвання храма Ясукуні.
Каменціруючы жаданне Сіндза Абэ, Хуа Чуньін адзначыла, што з моманту ўступлення на пасаду прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ пастаянна наносіў шкоду кітайска-японскім адносінам. На гэты раз, насуперак рашучым пратэстам кітайскага боку, Сіндза Абэ пабываў у храме Ясукуні. Яго паводзіны дэманструюць адкрытае адступленне ад асноўных прынцыпаў, зафіксаваных у чатырох кітайска-японскіх палітычных дакументах, і сур'ёзна парушаюць палітычныя асновы кітайска-японскіх адносін.
Мяркуючы па серыі дзеянняў Сіндза Абэ, яго словы аб сур'ёзнай увазе развіццю адносін з Кітаем з'яўляюцца крывадушнымі. Ён уласнаручна "зачыніў дзверы" да дыялогу з кіраўнікамі Кітая. Кітайскі народ яго не вітае, адзначыла Хуа Чуньін.
Яна таксама заклікала Сіндза Абэ належным чынам пазнаёміцца з агрэсіўнай гісторыяй японскіх мілітарыстаў і атрымаць з гэтага ўрок і ў далейшым прыкладаць рэальныя намаганні да паляпшэння адносін з суседнімі краінамі. - Р -