Першы кітайскі авіяносец "Ляанін" завяршыў хадавыя выпрабаванні ў акваторыі Паўднёва-Кітайскага мора і вярнуўся ў порт базавання ў г. Ціндаа / прав. Шаньдун , Усходні Кітай / .
Нагадаем, што авіяносец "Ляанін" пакінуў ваенны порт г. Ціндаа 26 лістапада мінулага года. Падчас хадавых выпрабаванняў, якія працягнуліся 37 дзён, ён выканаў больш за сто трэніровачных заданняў, у якіх былі правераны характарыстыкі баявой сістэмы, сілавой устаноўкі і хадавыя характарыстыкі авіяносца .
У прыватнасці, падчас першага навучальнага выхаду "Ляаніна" у мора ў складзе авіяцыйнай групы авіяносец таксама адпрацаваў узаемадзеянне з самалётамі розных тыпаў, надводнымі караблямі і падводнымі лодкамі .