У атрадзе эсмінцаў Усходне -Кітайскага флоту НВАК прайшла цырымонія ўвядзення ў строй ракетнага эсмінца новага тыпу "Чжэнчжоу", якая адзначыла афіцыйнае ўступленне гэтага карабля ў баявыя шэрагі ВМС НВАК.
"Чжэнчжоу" з'яўляецца прадстаўніком ракетных эсмінцаў новага пакалення, самастойна распрацаваным, спраектаваным і пабудаваным Кітаем. Ён стаў другім караблём гэтага тыпу на Усходне-Кітайскім флоце пасля ўвядзення ў строй карабля "Чанчунь".
"Чжэнчжоу" мае бартавы нумар 151, максімальная даўжыня яго дасягае 155 метраў, шырыня - 17 метраў , водазмяшчэнне ў загружаным стане складае звыш 6 тыс. тон. На ім размешчана вялікая колькасць самастойна распрацаваных Кітаем новых узбраенняў, ён можа ў адзіночку ці сумесна з іншымі ваенна-марскімі сіламі атакаваць караблі і падводныя лодкі, валодае даволі высокім патэнцыялам далёкага выяўлення, а таксама мае магчымасць ажыццяўляць у рэгіёне супрацьпаветраныя абарончыя дзеянні