У Кітаі ўзмацняецца кантроль за справаздачамі аб маёмасці чыноўнікаў
  2013-12-30 10:59:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі распарадзіліся аб строгім узмацненні нарматываў справаздачнасці аб маёмасці чыноўнікаў і даходах членаў іх сем'яў.

Арганізацыйны аддзел ЦК КПК у апублікаваным цыркуляры паведаміў, што ўлады ўмацуюць кантроль для забеспячэння дакладнасці справаздач чыноўнікаў.

Апублікаваныя ў 2010 годзе перагледжаныя нарматывы патрабуюць ад чыноўнікаў паведамляць аб сваім сямейным становішчы, даходах дзяцей і мужа (жонкі), замежных дзелавых здзелках і іншай інвестыцыйнай дзейнасці.

Некаторыя чыноўнікі абыходзілі гэтыя нарматывы, пераводзячы свае нелегальныя даходы за мяжу або мужу (жонцы) і дзецям, каб пазбегнуць пакарання.

Згодна з нарматывам, чыноўнікі, якія не паведамяць аб сваёй маёмасці, не змогуць атрымаць павышэнне, а таксама могуць быць беспакараны звальненнем.

Улады будуць праводзіць выбарачныя праверкі сапраўднасці і цэласнасці дакладаў, паведамляецца ў цыркуляры. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040