Міністэрства замежных спраў КНР , амбасада і консульства КНР у ЗША ўжо зрабілі амерыканскаму боку сур'ёзныя заўвагі ў сувязі з падпалам генеральнага консульства Кітая ў Сан - Францыска. Кітай таксама запатрабаваў ад амерыканскага боку ў самыя кароткія тэрміны раскрыць справу і пакараць вінаватых па ўсёй строгасці закона. Пра гэта заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган, адказваючы на пытанне журналіста пра гэты інцыдэнт.
Дыпламат нагадаў , што ўвечары 1 студзеня па мясцовым часе невядомы падпаліў парадныя дзверы генеральнага консульства Кітая ў Сан -Францыска, у выніку чаго ўваход у будынак быў сур'ёзна пашкоджаны . На шчасце , пацярпелых няма.
Кітайскі бок запатрабаваў ад амерыканскага боку прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнні бяспекі дыпламатаў і дыпмісіі Кітая і пазбегнуць паўтарэння падобных выпадкаў , падкрэсліў Цінь Ган. -0 -