З тэрыторыі Сірыі пачаўся вываз першай партыі хімічнай зброі. Пра гэта паведаміла ў афіцыйнай заяве Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. Як адзначыў генеральны дырэктар АЗХЗ, гэта важны крок на шляху да поўнага хімічнага раззбраення краіны.
Пад кантролем прадстаўнікоў сумеснай місіі АЗХЗ-ААН на дацкае судна пагружана хімічная зброя і іншае абсталяванне з двух кропак у Сірыі, пасля чаго судна пакінула сірыйскі порт Латакія, адзначаецца ў паведамленні АЗХЗ.
Згодна з рэзалюцыямі ААН і АЗХЗ, хімічнае ўзбраенне і матэрыялы, якія зараз знаходзяцца ў Сірыі, будуць вывезены з тэрыторыі краіны да 30 чэрвеня бягучага года. - Р -