МЗС КНР: Кітай будзе рашуча рэагаваць на эскалацыю правакацыйных актаў Японіі ў пытанні астравоў Дзяаюйдаа
  2014-01-14 11:00:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла: як бы японскі бок ні спрабаваў усяляк прапагандаваць сваю памылковую пазіцыю, ён не зможа змяніць той асноўны факт , што астравы Дзяаюйдаа з'яўляюцца кітайскай тэрыторыяй.

На чарговай прэс -канферэнцыі было зададзена пытанне: у СМІ паведамлялася , што Міністэрства асветы і навукі Японіі гатова запісаць у кіраўніцтве да складання падручнікаў сярэдняй школы факт прыналежнасці астравоў Дзяаюйдаа Японіі. Акрамя таго, міністр абароны Японіі напярэдадні заявіў, што намячаецца ахоўваць астравы шляхам супрацоўніцтва сіл самаабароны з Упраўленнем бяспекі на моры Японіі. Як кітайскі бок пракаментуе гэта?

Хуа Чуньін заявіла: астравы Дзяаюйдаа належаць Кітаю. Гістарычны факт таго, як Японія іх захапіла, дастаткова зразумелы. Памылковыя пазіцыя і паводзіны Японіі ў пытанні астравоў Дзяаюйдаа, па сутнасці, з'яўляюцца спробай адмаўляць вынікі перамогі ў сусветнай антыфашысцкай вайне, адмаўляць і кінуць выклік пасляваеннаму міжнароднаму парадку, а таксама мэтам і прынцыпам Статута ААН.

Хуа Чуньін адзначыла, як бы японскі бок ні спрабаваў усяляк прапагандаваць сваю памылковую пазіцыю, ён не зможа змяніць той асноўны факт, што астравы Дзяаюйдаа з'яўляюцца кітайскай тэрыторыяй. Кітайская рашучасць і воля ахоўваць тэрытарыяльны суверэнітэт краіны цвёрдыя і непахісныя. Калі японскі бок прыйдзе да эскалацыі правакацыйных актаў у пытанні астравоў Дзяаюйдаа, то кітайскі бок будзе рашуча рэагаваць, японскі бок павінен несці адказнасць за ўсе магчымыя наступствы .

Хун Чуньін заявіла: гісторыя не падлягае забыццю. Мы яшчэ раз заклікаем японскі бок глядзець гісторыі ў твар і практычнымі дзеяннямі выправіць свае памылкі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040