У Берліне пачаўся 64 Міжнародны кінафестываль
  2014-02-07 15:49:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета на фестывале будзе паказана больш за 400 фільмаў.

Афіцыйная конкурсная праграма Берлінале 2014 складаецца з 20 кінастужак з Аргентыны , Японіі , Бразіліі , Вялікабрытаніі , Францыі , Нарвегіі , Аўстрыі , Кіпра , Кітая і ЗША. Амерыканскі рэжысёр Рычард Лінклейтэр прадставіць у Берліне свой новы праект "Малалецтва", які ён здымаў на працягу 12 гадоў і ў якім прынялі ўдзел такія вядомыя акцёры, як Патрыцыя Аркет і Ітан Хоук. 91- гадовы французскі мэтр кінематографа Алан Рэнэ прадставіць на фестывалі стужку "Aimer , boire et chanter " .

Галоўным фільмам Берлінале , які пройдзе па-за канкурэнцыяй , стане " Паляўнічыя за скарбамі " - рэжысёрская праца Джорджа Клуні. Галоўныя ролі ў кінастужцы выканалі Мэт Дэйман , Біл Мюрэй , Кейт Бланшэт і , вядома ж , сам Джордж Клуні. Іншымі ўдзельнікамі па-за канкурэнцыяй стануць французскі рэжысёр Крыстаф Ганс са сваёй працай « Прыгажуня і пачвара » і Ларс фон Трыер з міжнароднай прэм'ерай рэжысёрскай версіі «Німфаманка » .

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040