У свеце няма дзяржаў, ідэальных у пытанні захавання правоў чалавека. Пра гэта ў сувязі з прэзентацыяй дакладу аб парушэнні правоў чалавека ў краінах Еўрапейскага саюза, ЗША і Канадзе заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч.
Як патлумачыў Ю.Амбразевіч, даклад тычыцца тых краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, заснаваныя на ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. У дакуменце ўлічана 21 краіна ЕС, а таксама ЗША і Канада. Паводле слоў начальніка ўпраўлення, згаданыя выпадкі мелі найбольшы рэзананс для грамадска-палітычнага жыцця гэтых краін. Гэта выпадкі дыскрымінацыі, расавай варожасці, разгону масавых мерапрыемстваў. Даклад рыхтаваўся на падставе адкрытых крыніц, у тым ліку, матэрыялаў міжнародных арганізацый і журналісцкіх матэрыялаў.
Чыноўнік таксама падкрэсліў, што дзеянні шэрагу замежных дзяржаў у дачыненні да Беларусі наносяць рэальную шкоду краіне, яе прадпрыемствам і грамадзянам. Гэтыя краіны мяркуюць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі знаходзіцца не ў лепшым стане, таму яны маюць права абмяжоўваць палітычныя, ведамасныя кантакты, уводзіць забарону на доступ на іх рынкі беларускіх тавараў, весці інфармацыйную дыскрэдытацыю Беларусі. - Р -