Паводле звестак інфармацыйнага агенцтва «Рэнхап», у паўднёвакарэйскім горадзе Кенджу ўчора ўвечары адбылося абрушэнне даху размешчанай у курортнай зоне актавай залы. Пацверджана гібель 9 чалавек, некалькі дзясяткаў – сур'ёзна пацярпелі.
Паводле паведамлення, звыш 1000 выкладчыкаў і студэнтаў Пусанскага ўніверсітэта замежных моў учора прымалі ўдзел у цырымоніі прывітання новых студэнтаў. Каля 21:00 па мясцовым часе будынак актавай залы раптам абваліўся. У момант абрушэння ў зале знаходзіліся 565 выкладчыкаў і студэнтаў.
У РК у апошні час ішлі моцныя снегапады. Пажарныя мяркуюць, што дах будынка мог абваліцца менавіта па гэтай прычыне. - Р -