Крымінальны суд Каіра правёў пасяджэнне па справе аб абвінавачанні экс-прэзідэнта Мухамеда Мурсі і іншых асоб у шпіянажы. З прычыны адмовы М.Мурсі ўдзельнічаць у пасяджэнні, а таксама з-за пратэстаў адвакатаў суд вырашыў адкласці разгляд пытання да 23 лютага.
Егіпецкая пракуратура абвінавачвае М.Мурсі і 35 высокапастаўленых членаў руху "Братоў-мусульман" у шпіёнскай дзейнасці, лічачы, што яны раскрылі егіпецкія ваенныя сакрэты руху ХАМАС і іншым замежным арганізацыям, а таксама спансіравалі тэрарыстычную дзейнасць. - Р -