Новы старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джанет Елен мае намер працягнуць манетарную палітыку свайго папярэдніка – Бэна Бернанке. Пра гэта яна заявіла ў выступленні перад Камітэтам па фінансавых паслугах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.
Д.Елен адзначыла, што аднаўленне рынку працы ЗША яшчэ "далёкае ад завяршэння". Пры вызначэнні агульнай сітуацыі на рынку працы трэба ўлічваць не толькі каэфіцыент беспрацоўя, але і шэраг іншых фактараў. - Р -