ЗША і РК маюць намер даць сумесны адпор "пагрозе" КНДР
  2014-01-08 16:09:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і Рэспубліка Карэя маюць намер даць сумесны адпор "пагрозе і правакацыям" з боку КНДР. З падобнымі заявамі выступілі ў Вашынгтоне дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністр замежных спраў РК Юн Бэн Се.

Дзяржсакратар ЗША заявіў журналістам, што бакі надаюць КНДР пільную ўвагу, асабліва пасля шэрагу нядаўніх дзеянняў паўночнакарэйскага боку. Д.Кэры чарговы раз выступіў з запэўненнямі з нагоды таго, што ЗША выступяць у абарону РК. Дзяржсакратар заклікаў Пхеньян адмовіцца ад праграмы ядзернай зброі, ізноў адзначыўшы, што ЗША не прызнаюць КНДР як ядзерную краіну.

Юн Бэн Се, у сваю чаргу, заявіў, што ў выпадку, калі паўночнакарэйскі бок зробіць правакацыйныя крокі, РК і ЗША на гэта адрэагуюць рашучым чынам. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040