Міністэрства абароны Алжыра пацвердзіла паведамленне, што ў выніку крушэння 11 лютага ваеннага транспартнага самалёта загінулі 73 вайскоўцы.
Як гаворыцца ў заяве абароннага ведамства, яшчэ 4 загінуўшыя – жанчыны, у тым ліку жонка і дачка намесніка камандуючага войскамі 6-й ваеннай акругі Алжыра. У авіякатастрофе выжыў толькі адзін чалавека, які зараз знаходзіцца ў крытычным стане.
У заяве не названыя пасады і воінскія званні загінуўшых ваеннаслужачых.
Вядзецца расследаванне прычын катастрофы. - Р -