МЗС Беларусі занепакоены абвастрэннем абстаноўкі ў Кіеве
  2014-02-19 09:19:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства замежных спраў Беларусі занепакоена абвастрэннем абстаноўкі ва Украіне . Пра гэта ў аўторак паведамілі ў прэс - службе ведамства.

"Беларусь не могуць не хваляваць падзеі, што адбываюцца ў суседняй Украіне, з якой нас звязваюць даўняе і цеснае сяброўства", - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык .

"Беларускім бокам з вялікай трывогай успрынята абвастрэнне становішча ў цэнтры Кіева 18 лютага. Лічым недапушчальнымі радыкальныя, супрацьпраўныя метады вырашэння ўнутрыпалітычных рознагалоссяў" , - адзначыў ён.

Д. Мірончык таксама дадаў, што МЗС Беларусі выступае за ўрэгуляванне палітычнага крызісу ва Украіне шляхам цывілізаванага дыялогу пры безумоўным выкананні прынцыпаў верхавенства закона і без якога-небудзь ўмяшання звонку. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040