Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у сераду распаўсюдзіў заяву праз свайго прадстаўніка, у чарговы раз заклікаўшы неадкладна спыніць гвалтоўныя сутыкненні ва Украіне і мірна ўрэгуляваць крызіс шляхам дыялогу.
У дакуменце адзначаецца, што Пан Гі Мун, працягваючы з трывогай сачыць за падзеямі ва Украіне, заклікае да неадкладнага спынення гвалту і зноў падкрэслівае, што падобныя дзеянні любога з бакоў зусім недапушчальныя.
Кіраўнік найбуйнейшай міжнароднай арганізацыі адзначыў неабходнасць не дапускаць "празмернага прымянення сілы" уладамі Украіны ў дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэстаў. Ён выказаўся за больш хуткае аднаўленне "шчырага і канструктыўнага дыялогу", нацэленага на ўрэгуляванне крызісу, а таксама заклікаў урад Украіны ўлічваць пры гэтым патрабаванні і спадзяванні народа.
Нагадаем, што ў Кіеве, украінскай сталіцы, у аўторак успыхнулі самыя сур'ёзныя за апошнія тры месяцы гвалтоўныя сутыкненні, у выніку загінулі 26 чалавек, 388 былі параненыя. Пан Гі Мун у той дзень увечары распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў глыбокую заклапочанасць эскалацыяй гвалту ў Кіеве і заклікаў да неадкладнага аднаўлення дыялогу . - 0 -