Мінабароны КНР: Кітай рашуча выступае супраць продажу ЗША перадавой зброі Тайваню
  2014-04-10 11:12:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча выступае супраць продажу ЗША перадавой зброі Тайваню. Гэта пазіцыя – выразная, цвёрдая і нязменная. Пра гэта заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны КНР Гэн Яньшэн.

Каменціруючы прыняцце Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праекта аб пацверджанні важнасці "закона аб адносінах з Тайванем" і перадачы Тайваню ваенных караблёў, Гэн Яньшэн адзначыў, што ў час перамоў з міністрам абароны ЗША Чакам Хейгелам кітайскі бок выказаў сваю прынцыповую пазіцыю па гэтым пытанні.

Паводле слоў Гэн Яньшэна, продаж ЗША ўзбраенняў Тайваню з'яўляецца сур'ёзным парушэннем прынцыпаў трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, сур'ёзным умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Кітая. На фоне таго, што абодва бакі прыкладаюць намаганні для стварэння міждзяржаўных адносін новага тыпу, амерыканскі бок, нягледзячы на рашучы пратэст, упарта прыняў праект па продажы зброі Тайваню. Такое дзеянне разбуральнага характару, несумненна, будзе сур'ёзна перашкаджаць развіццю адносін паміж войскамі Кітая і ЗША і мірнаму развіццю сувязяў паміж берагамі Тайванскага праліва.

Тайванскае пытанне тычыцца суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая, карэнных інтарэсаў Кітая. Кітай патрабуе ад ЗША ў поўнай меры разумець высокую адчувальнасць і сур'ёзную шкоду вышэйназванага праекта, на практыцы паважаць карэнныя інтарэсы і важныя заклапочанасці кітайскага боку, спыніць любыя дзеянні, якія наносяць шкоду кітайска-амерыканскім адносінам і мірнаму развіццю сувязяў паміж бакамі Тайванскага праліва, адмовіцца ад продажу зброі Тайваню і працаваць над здаровым і стабільным развіццём адносін паміж дзвюма краінамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040