Сёння ноччу ў г.Лхаса, адміністрацыйным цэнтры Тыбецкага аўтаномнага раёна, выпаў самы вялікі ў бягучым годзе снег.
Як паведамілі ў мясцовай метэаслужбе, узровень ападкаў склаў 9,6 мм, у выніку на зямлі утварылася снежнае покрыва таўшчынёй 1 см. Гэта самы вялікі снегапад у Лхасе сёлета. Пасля снегу сухое паветра горада прыкметна палепшыцца.
Паводле даных, толькі ў апошняй дэкадзе красавіка бягучага года ў Лхасе былі зарэгістраваны тры снегапады. У красавіку-маі ў горадзе звычайна адбываецца змена сезонаў, таму часта назіраюцца рэзкія перапады тэмпературы паветра. - Р -