Кітай мае намер рэалізоўваць праграму прасоўвання культурнага супрацоўніцтва паміж краінамі, якія размяшчаюцца ўздоўж старадаўняга "Шаўковага шляху", паведамілі ў Міністэрстве культуры Кітая.
Праграма накіравана на паляпшэнне супрацоўніцтва ў такіх галінах, як індустрыя забаў, турызм, абарона культурнай спадчыны і спорт, гаворыцца ў заяве міністэрства.
"Шаўковы шлях", які з'яўляецца старажытным гандлёвым шляхам, на працягу стагоддзяў злучаў Кітай з Еўропай праз Цэнтральную Азію. Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас візіту ў Цэнтральную Азію ў верасні мінулага года вылучыў ідэю стварэння Эканамічнага пояса "Шаўковага шляху".
Праграма культурнага супрацоўніцтва распрацоўваецца ў рамках намаганняў па рэалізацыі новай канцэпцыі Эканамічнага пояса "Шаўковага шляху", гаворыцца ў заяве міністэрства.
У праграму ўвойдуць штогадовы культурны форум, стварэнне сумесных тэлевізійных шоу, фільмаў і мультфільмаў, гандлёвыя цэнтры і выставы, а таксама культурныя мерапрыемствы.
Міністэрства працуе над дэталізаванай схемай праграмы. - Р -