Кітайская сталіца на днях апублікавала Апавяшчэнне аб гарадскім плане правядзення навуковых даследаванняў у галіне прадухілення і барацьбы з забруджваннем паветра .
Дакумент прадугледжвае стварэнне трохмернай сеткі кантролю над забруджваннем памежнага слоя атмасферы, фарміраванне мадэлі дакладнага прагназавання якасці паветра і сістэмы папярэджання аб моцным забруджванні паветра ў раёнах вакол Пекіна.
Акцэнт у працы будзе зроблены, галоўным чынам, на ўдакладненні крыніц забруджвальных рэчываў, аналізе прычын і вызначэнні пераліку галоўных крыніц выкідаў, якія выклікаюць перавышэнне дапушчальных нормаў канцэнтрацыі ўзважаных часціц дыяметрам у 2,5 і менш мікрон у паветры / PM2.5 / . -0 -