Двухузроўневая сістэма папярэджання аб сур'ёзным забруджванні атмасфернага паветра, якая будзе створана метэаслужбай сумесна са службай па ахове навакольнага асяроддзя ў 2015 годзе, ахопіць усе правінцыі, аўтаномныя раёны і гарады цэнтральнага падпарадкавання Кітая. Пра гэта паведамілі ІА Сіньхуа ва Упраўленні па справах метэаралогіі КНР.
На днях у Кітаі была апублікавана "Праграма практычных мерапрыемстваў па ажыццяўленні Плана дзеянняў у галіне прадухілення і ліквідацыі забруджвання атмасферы" .
Згодна з дакументам, сёлета ў Пекіне, Цяньцзіне і правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай) будзе створана трохузроўневая сістэма папярэджання - рэгіянальная, правінцыйная і гарадская. Затым у 2014 годзе падобная 3-х узроўневая сістэма ахопіць і раёны дэльты рэк Янцзы і Чжуцзян .
Як стала вядома, да 2015 года метэаслужбы ўсіх правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання Кітая атрымаюць магчымасць прымяняць меры штучнага ўздзеяння па паляпшэнні якасці атмасфернага паветра . -