У Пекіне 12 лістапада завяршыўся 3-ці Пленум ЦК КПК 18-га склікання , на якім быў прыняты першапачатковы план усебаковага паглыблення рэформаў на новую эпоху.
Чатырохдзённы пленум устанавіў важную вяху ў гэты ключавы момант для Кітая, а таксама вызначыў новы напрамак развіцця краіны.
Пленум вызначыў асноўныя мэты ўсебаковага паглыблення рэформаў - удасканаліць і развіваць сацыялізм з кітайскай спецыфікай, садзейнічаць мадэрнізацыі дзяржаўнай сістэмы кіравання і яе патэнцыялу.
Пленум устанавіў часовыя рамкі - да 2020 года дасягнуць вынікаў у галоўных галінах і ключавых звёнах рэформаў.
Пленум падкрэсліў, што ўсебаковае паглыбленне рэформаў патрабуе цвёрдага і ўдасканаленага партыйнага кіраўніцтва, што гарантуе поспех іх правядзення. ЦК КПК сфарміраваў для гэтага працоўную групу па ажыццяўленні ўсебаковага паглыблення рэформаў.
35 гадоў таму 3-ці Пленум ЦК КПК 11-га склікання прыняў палітыку рэформаў і адкрытасці, якая вывела Кітай з крытычнага стану да адраджэння.
Аднак на сённяшні дзень з-за мноства складаных унутраных і знешніх фактараў і няпростай абстаноўкі стала немагчымым і ў далейшым прымяняць традыцыйныя метады развіцця і адаптаваць іх для выканання новых задач і новых мэтаў КПК.
"3-ці Пленум ЦК КПК 18-га склікання стаў новым паваротным пунктам у гісторыі Кітая, што рашучым чынам адбілася на рэалізацыі шэрагу грандыёзных стратэгічных мэтаў", - адзначае дырэктар Кітайскага / Хайнаньскага / навукова– даследчага інстытута рэформаў і развіцця Чы Фулінь .
18- ы з'езд КПК выразна пастанавіў - да 100- годдзя з дня ўтварэння КНР цалкам пабудаваць грамадства сярэдняй заможнасці, ажыццявіць мадэрнізацыю і адначасова з гэтым рэалізаваць "кітайскую мару" аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.
Пленум вызначыў рэфармаванне эканамічнай сістэмы ў якасці галоўнага пункта ўсебаковага паглыблення рэформаў .
Разам з тым, пленум таксама пастанавіў паглыбіць рэформу палітычнай сістэмы , умацаваць "мяккую сілу" краіны, фарсіраваць рэформу сацыяльнай сферы, стварыць завершаную сістэму экакультуры , удасканаліць сістэму партыйнага кіраўніцтва і метады кіравання. - 0 -