Бяспеку Пекіна будуць падтрымліваць патрульныя верталёты
  2014-05-27 15:09:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Бяспеку кітайскай сталіцы зараз будуць захоўваць таксама з паветра, паведамілі сёння ў Пекінскім упраўленні грамадскай бяспекі.

Пяць паліцэйскіх верталётаў, пачынаючы з мінулай суботы, здзяйсняюць 2-3 вылеты на дзень па васьмі маршрутах. Патрулююць пераважна асноўныя транспартныя вузлы, гандлёвыя цэнтры, адметныя мясціны, хуткасныя магістралі і густанаселеныя раёны, паведаміў прадстаўнік Упраўлення Ян Дунфэн.

Паводле яго слоў, верталёты будуць адсочваць любыя падазроныя сітуацыі, і ў выпадку неабходнасці будуць аказваць падтрымку.

З суботы меры бяспекі таксама ўзмоцнены на падземным транспарце. Калі ў студзені рамкі з металашукальнікамі аэрапортнага тыпу былі ўсталяваны толькі на шасці станцыях пекінскага метрапалітэна ў цэнтры сталіцы, то з 24 мая падобная апаратура стала выкарыстоўвацца яшчэ на трох, больш аддаленых ад цэнтра, станцыях.

Гэтыя змены былі ўведзены следам за тэрарыстычнымі актамі, якія ўзрушылі Пекін і ўсю краіну. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040