У Пекіне ў чацвер дасягнуты новы тэмпературны рэкорд. Тэмпература паветра дасягнула 40 градусаў па Цэльсіі, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам з 1951 года, паведаміла метэаралагічная служба сталіцы.
Пекінскі цэнтр апавяшчэнняў павысіў узровень папярэджання да "чырвонага". У адпаведнасці з "чырвоным" узроўнем папярэджання, усе пастаўшчыкі электраэнергіі і пажарныя службы павінны быць напагатове, работа і мерапрыемствы на адкрытым паветры скарочаны, а заняткі ў школах прыпынены. - Р -