olga140605.m4a |
«Культурная дыпламатыя робіць больш, чым эканоміка», - перакананы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. На працягу тыдня ён знаходзіўся ў складзе дэлегацыі беларускіх дзеячаў мастацтва, якія наведалі Кітай. Галоўным поспехам старшыня Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі лічыць магчымасць сустрэцца з кітайскімі калегамі і дамовіцца аб супрацоўніцтве. Вынікам такой сустрэчы, напрыклад, з дырэктарам палацавага комплексу «Гугун» Шань Цзісянам, Уладзімір Пракапцоў лічыць маючае адбыцца ў Мінску падпісанне пратакола намераў аб культурным супрацоўніцтве паміж двумя выдатнымі музеямі. Даты візіту кітайскіх калег ужо вызначаны. З 11 па 13 чэрвеня яны наведаюць Беларусь, і адбудзецца падпісанне дакумента. Акрамя таго, як прызнаўся дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракап цоў, сувязі з Кітаем наладзіліся ўжо даўно.