Такая культурная дыпламатыя напачатку робіць больш, чым нават эканоміка. І чым больш мы будзем супрацоўнічаць у сферы культуры, больш даведвацца адно пра аднаго, тым будзе лепш. Мы будзем садзейнічаць такім чынам набліжэнню актыўнага эканамічнага супрацоўніцтва.
У нас ёсць, чаму павучыцца адно ў аднаго і ёсць, што паказаць. Нам важна наблізіць для беларускага гледача Кітай праз творы мастацтва, праз культуру.