Сі Цзіньпін заклікае да развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі
  2014-06-24 16:31:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін ў панядзелак адзначыў неабходнасць надаваць павышаную ўвагу развіццю прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

23-24 чэрвеня ў сталіцы краіны праходзіць Усекітайская нарада па развіцці прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, прафесійна-тэхнічная адукацыя -- важная частка нацыянальнай сістэмы адукацыі і асваення працоўных рэсурсаў, метад падрыхтоўкі кваліфікаванай рабочай сілы, шлях для маладых людзей у дасягненні поспехаў. Развіццё прафесійна-тэхнічнай адукацыі таксама садзейнічае занятасці і працаўладкаванню, дапамагае перадачы тэхнічных навыкаў.

Сі Цзіньпін заклікаў да стварэння спрыяльных умоў, каб кожны грамадзянін змог рэалізаваць свой талент. Дзяржава павінна імкнуцца да выхавання сотняў мільёнаў высокакваліфікаваных рабочых і вопытных тэхнічных работнікаў, дадаў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў партыйныя камітэты і народныя ўрады ўсіх узроўняў зрабіць развіццё прафесійна-тэхнічнай адукацыі адным з прыярытэтных напрамкаў работы з мэтай стварэння асновы для рэалізацыі мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040