Дзень Незалежнасці Беларусі быў адзначаны ў Кітаі
  2014-07-03 16:10:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У краіне з гэтай нагоды праводзіцца ваенны парад і шмат урачыстых мерапрыемстваў. Напярэдадні ў Пекіне адбыўся ўрачысты прыём, арганізаваны Пасольствам Беларусі ў Кітаі. На ім прысутнічалі ганаровыя госці, партнёры і сябры краіны. Са сцэны прагучалі прамовы ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР Віктара Буры і намесніка міністра замежных спраў Кітая Чэн Гапіна. У выступленнях адзначалася паспяховае развіццё стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, выказвалася гатоўнасць працягваць працу над важнымі і значнымі сумеснымі праектамі, актыўна супрацоўнічаць у розных сферах. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у інтэрв'ю нашай рэдакцыі распавёў пра некаторыя дэталі працы:

-- Я гаварыў сёння са сцэны, што нам удалося зрабіць у мінулым годзе вельмі шмат. Акрамя заключэння пагадненняў і фарміравання праграмы, мы рэалізавалі канкрэтныя і вельмі добрыя праекты ў Рэспубліцы Беларусь, прычым, што вельмі прыемна, не толькі за крэдытныя сродкі, няхай і па даволі прывабных фінансавых умовах, але і за прамыя фінансавыя інвестыцыі.

Нашы планы не абмяжоўваюцца толькі тымі праектамі, якія зараз у распрацоўцы, як супрацоўніцтва ў сферы дрэваапрацоўкі і будоўля цэлюлознага завода ў Салігорску.

Мы павінны перайсці ад крэдытнага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага, яркім увасабленнем якога з'яўляецца Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Пасольства працягвае заставацца генератарам і рэалізатарам гэтага праекта. Мы і сёння мелі даволі доўгую размову з кіраўніцтвам кампаніі, якая з'яўляецца сузаснавальнікам і ўтрымлівае галоўны пакет акцый парка. Мы яшчэ раз абмеркавалі тэхнічныя і практычныя пытанні, што неабходна зрабіць у бліжэйшы час для таго, каб парк «раскручваць», мець інфраструктуру, якая дазваляе, засноўваючыся на прэферэнцыях, актыўна імкнуцца да таго, каб ствараць там новыя, тэхналагічна прасунутыя прадпрыемствы.

Віктар Паўлавіч звярнуў увагу і на тое, над чым варта працаваць больш настойліва.

-- У савакупнасці з паслугамі зараз беларуска-кітайскі тавараабарот складае больш за чатыры мільярды долараў – гэта нядрэнна, але, мне здаецца, пакуль мала.

Зараз мы завяршым фарміраванне механізму міжурадавага каардынацыйнага савета, які будзе называцца Міжурадавы камітэт па ўзаемаадносінах Беларусі і Кітая. Мы правядзём першае пасяджэнне гэтага камітэта сёлета. Ці адбудзецца візіт кіраўніцтва Дзяржсавета, можна гаварыць з вялікай ступеню надзеі, але пра канкрэтныя даты пакуль яшчэ рана размаўляць. У распрацоўцы – візіт старшыні КНР у Беларусь на наступны год. Мы звязваем з гэтым вялікія надзеі. Аднак гэта будзе вызначацца рабочым графікам кіраўніка КНР.

-- Віктар Паўлавіч, а на вашу думку, падобныя прыёмы, сустрэчы з урачыстымі гасцямі, маюць вынік у будучым супрацоўніцтве?

Я спадзяюся, што госці атрымалі задавальненне не толькі ад узроўню нашага прыёму і сервісу, але і канструктыўна паразмаўлялі з нашымі гандлёвымі саветнікамі, з сакратарамі пасольства. Мы пра многія рэчы паспелі пагаварыць, і, напэўна, многіх практычных вынікаў зможам дасягнуць. На маю думку, наша асабістая размова з Чэн Гапінам была вельмі цікавай, канструктыўнай і шмат абяцае на будучыню.

Вольга Гальпяровіч,

Беларуская служба МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040