Перакідка вады з поўдня на поўнач дазволіць аднавіць вадаёмы плошчай 10 тыс. гектараў у кітайскай сталіцы
  2014-07-08 15:26:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бліжэйшы час будзе здадзены ў эксплуатацыю цэнтральны водаканал у рамках праекта па перакідцы вады ракі Янцзы з паўднёвых раёнаў краіны ў паўночныя, што дасць магчымасць аднавіць вадаёмы плошчай 10 тыс. гектараў у кітайскай сталіцы, паведамілі мясцовыя органы ўлады.

Згодна з інфармацыяй мясцовай Канцылярыі па рэалізацыі названага праекта, у першай чарзе праз цэнтральны водаканал штогод у Пекін перакідваецца 1,05 млрд. кубаметраў вады. Гэта дапаможа аднавіць здольнасць рэк і сажалак горада да самаачышчэння, палепшыць якасць вады і біялагічнае асяроддзе горада.

Пекін адчувае востры дэфіцыт водных рэсурсаў. За апошняе дзесяцігоддзе штогадовы аб'ём водных рэсурсаў у горадзе ў сярэднім складаў толькі 2,1 млрд. кубаметраў, а спажыванне складала 3,6 млрд. кубаметраў. Каб справіцца з недахопам вады, горад вымушаны браць ваду з іншых рэгіёнаў.

Такім чынам у 2002 годзе ў Кітаі быў запушчаны праект паварота вады з поўдня на поўнач, які прадугледжвае пракладку трох водаканалаў - усходняга, цэнтральнага і заходняга. Праект мае важнае стратэгічнае значэнне для вырашэння праблемы сур'ёзнага дэфіцыту водных рэсурсаў у паўночных раёнах Кітая.

Праектны аб'ём перакідання вады ў рамках праекта складае 44,8 млрд. кубаметраў, у дадзены момант вядзецца збудаванне аб'ектаў першай чаргі ўсходняй і цэнтральнай веткі водаканала. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040