Сі Цзіньпін прыняў удзел у мерапрыемствах 1-га дня 6-га саміту БРІКС ў Бразіліі
  2014-07-16 10:14:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін у нядаўнім інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ Аргентыны, Бразіліі, Венесуэлы і Кубы заявіў, што ў цяперашні час працягваюцца глыбокія і складаныя змены міжнароднай абстаноўкі, паступова стабілізуецца працэс аднаўлення сусветнай эканомікі, аднак па-ранейшаму існуе мноства выклікаў і рызык. На гэтым фоне на 6-ы саміт БРІКС у Бразіліі кладзецца адказнасць за падвядзенне вынікаў супрацоўніцтва і абазначэнне задач развіцця на будучыню, для БРІКС гэта мае прынцыповае значэнне як працэс запазычвання вопыту мінулага і адкрыцця шляху новаму.

Кіраўнікі краін-членаў БРІКС правядуць перамовы як у вузкім, так і ў пашыраным складзе, а таксама сустрэнуцца з прадстаўнікамі Дзелавога савета БРІКС і прымуць Дэкларацыю Форталеза. Саміт працягнецца 16 ліпеня, ужо ў бразільскай сталіцы Бразіліа, дзе кіраўнікі БРІКС правядуць дыялог з кіраўнікамі краін-членаў Амерыканскага саюза нацый у мэтах узмацнення сутыкоўкі паміж рынкамі БРІКС і Паўднёвай Амерыкі.

Доля эканомік краін-членаў БРІКС у сусветнай эканоміцы складае 21 працэнт, а іх агульны ўклад у рост сусветнай эканомікі за апошнія 10 гадоў перавысіў 50 працэнтаў. - 0 -

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040