У. Пуцін і А. Меркель запатрабавалі забяспечыць бяспеку міжнароднага расследавання авіякатастрофы малайзійскага лайнера
  2014-07-21 11:09:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель, падчас якой ён падкрэсліў важнасць забеспячэння бяспекі міжнародных экспертаў, што займаюцца расследаваннем авіякатастрофы малайзійскага лайнера. Паводле паведамлення, апублікаванага на сайце прэзідэнта РФ, У. Пуцін у размове адзначыў, што ў сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол авіякатастрофы малайзійскага лайнера, канфліктуючыя бакі ва Украіне павінны прадаставіць экспертам умовы для правядзення аб'ектыўнага і незалежнага міжнароднага расследавання. У першую чаргу ім неабходна забяспечыць бяспеку. У паведамленні таксама гаворыцца, што была абмеркавана сітуацыя ва Украіне, і зноў заяўлена пра тое, што канфліктуючыя бакі павінны ў самыя кароткія тэрміны завяршыць баявыя дзеянні і пачаць працэс мірных перамоў. У той жа дзень канцлер ФРГ таксама правяла тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Прэзідэнт праінфармаваў А. Меркель аб бягучай сітуацыі ва ўсходняй частцы краіны і намаганнях, якiя прыкладаюцца Украінай для арганізацыі міжнароднага расследавання авіякатастрофы. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040