Дзяржупраўленне КНР па кантролі над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі распарадзілася правесці ўсебаковае расследаванне скандалу з кампаніяй-пастаўшчыком McDonald's і KFC
  2014-07-22 16:44:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Працягвае развівацца скандал з кампаніяй, абвінавачанай у пастаўцы мяса са скончаным тэрмінам прыдатнасці у рэстараны McDonald's, KFC і Pizza Hut. У панядзелак Галоўнае дзяржаўнае ўпраўленне КНР па кантролі над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі распарадзілася правесці ўсебаковае расследаванне сітуацыі.

Шанхайскаму гарадскому ўпраўленню па кантролі над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі даручана неадкладна прымяніць неабходныя меры ў дачыненні да кампаніі Shanghai Husi Food Co., Ltd з прыпыненнем яе вытворча-гаспадарчай дзейнасці, накладаннем арышту на ўсе наяўныя ў кампаніі сыравінныя матэрыялы і прадукцыю. Згодна з рашэннем упраўлення, асоб, якія падчас расследавання будуць западозраны ў здзяйсненні злачынстваў, неабходна перадаць органам грамадскай бяспекі.

Кантрольным органам правінцый Хэбэй, Шаньдун, Хэнань, Гуандун і Юньнань даручана правесці дэталёвую праверку ўсіх прадпрыемстваў па вытворчасці прадуктаў харчавання, створаных у гэтых рэгіёнах амерыканскай карпарацыяй "OSI Group", якая і з'яўляецца заснавальнікам кампаніі Shanghai Husi Food Co., Ltd.

Акрамя таго, Дзяржупраўленне КНР па кантролі над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі лічыць неабходным правесці праверкі ў рэстаранах, якія атрымліваюць мясныя паўфабрыкаты ад кампаніі Shanghai Husi Food Co., Ltd. Гэтым рэстаранам загадана неадкладна прыпыніць продаж і выкарыстанне ўсіх паўфабрыкатаў, якія паступілі ад названай кампаніі.

Таксама ў панядзелак Упраўленне па кантролі над прадуктамі харчавання і лекавымі сродкамі правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) распаўсюдзіла інфармацыю аб канфіскацыі прадукцыі Shanghai Husi Food Co., Ltd у рэстаранах Pizza Hut. Пакуль вядома аб больш за 13 тон канфіскаваных вырабаў са свініны і ялавічыны. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040